Pet Nihil на «разагрэве» у сталічным «Рокер-бары»
Пра плануемае мерапрыемства распавядае Юры Лакціёнаў, вакаліст і лідэр гурта «Pet Nihil»:
– Сябры – мінская каманда PunKrot – запрасілі нас выступіць у сябе на «разагрэве. Мы выканаем як старыя, так і новыя песні. І некалькі кампазіцый я сыграю ў акустычным варыянце.
Нагадаем, што гурт «Pet Nihil» быў створаны ў 2000 годзе і за свае амаль 12 год існавання выпусціў тры паўнавартасных альбомы: Tanatos (LP, 2001), Saint Lie (LP, 2004), Acoustic 2010. Зараз гурт шукае магчымасці выступу перада гарадзенцамі. Папярэдні канцэрт, які павінен быў адбыцца 4-га траўня, адклаўся па «унутранай» прычыне музычнай каманды. Плануецца, што пад час мінскага канцэрту музыкі запішуць невялікі кліп на адну са сваіх песень.