Супермаркеты фармата «каля дома» прыйдуць у Гродна

|

Сетка «Белмаркет» з’яўляецца інвестыцыйным праектам кампаніі «А1» (уваходзіць у расійскую «Альфа-Груп») і Міжнароднай фінансавай карпарацыі (група Сусветнага банка). Амаль за пяць гадоў, якія прайшлі з адкрыцця ў лістападзе 2007 года першага «Белмаркета» у Бабруйску, кампанія адкрыла на тэрыторыі РБ 49 крам у фармаце «каля дома».

 

Усе яны на дадзены момант канцэнтруюцца ў трох рэгіёнах краіны – Мінску, Мінскай і Магілёўскай абласцях. У бліжэйшых планах кампаніі – адкрыццё супермаркетаў ў Гродне і Лідзе.

 

Сетка «Белмаркет» мае рэпутацыю аматара розных акцый, якія праводзяцца не ад выпадку да выпадку, а рэгулярна. Напрыклад, тут штомесяц выбіраюць больш за 20 найменняў тавараў і прапануюць у сярэднім на 20 – 30% танней. Кожны апошні тыдзень месяца арганізуюць «шчодры кошык» па нехарчовых таварах (скідкі да 40 – 50%). Пры такіх зніжках пакупнік, зразумела, павінен быць асабліва уважлівым …

 

Ёсць і вельмі цікаўныя акцыі: напрыклад, у адзін з дзён, прыйшоўшы ў «Белмаркет», вы зможаце купіць па выгадных цэнах усё, што трэба для падрыхтоўкі вячэры, у другі – усё для правядзення генеральнай уборкі.

З выкарыстаннем інф. ej.by