Шыракамаштабная акцыя для дзяцей і дарослых пад патранажам ДАІ

|

Падчас аперацыі ўсім вадзіцелям рэкамендуецца ездзіць з уключаным блізкім святлом фар для прыцягнення ўвагі ўдзельнікаў дарожнага руху, асабліва – дзяцей.

 

У дні правядзення аперацыі па ўсёй рэспубліцы будуць арганізаваныя шырокамаштабныя акцыі для дзяцей і дарослых: выступленні, конкурсы, віктарыны, кіналекторыі ва ўсіх дашкольных і агульнаадукацыйных установах; арганізаваны рэйды па кантролі за перамяшчэннем дзяцей; дзяжурствы ў месцах інтэнсіўнага перамяшчэння навучэнцаў з удзелам педагагічных калектываў і членаў бацькоўскіх камітэтаў.

 

25 траўня ў рэспубліцы будзе праведзены Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам «Служыце прыкладам свайму дзіцяці!». Асноўнае прафілактычнае ўздзеянне будзе скіравана на бацькоў і вадзіцеляў, якім падчас сустрэч у працоўных калектывах і на бацькоўскіх сходах у школах будуць растлумачвацца прычыны і наступствы ДТЗ з удзелам дзяцей, спосабы іх недапушчэння і прафілактыкі.

 

Паводле даных УДАІ МУС, з удзелам дзяцей за чатыры месяцы 2012 года адбылося 112 дарожна-транспартных здарэнняў, пяцёра дзяцей загінулі, 114 атрымалі траўмы і калецтвы.

Па інф. БелаПАН, фота auto.onliner.by