Ёсць прычына ўспомніць пра паэта…

Максім нарадзіўся ў сям’і педагога і навукоўца Адама Ягоравіча Багдановіча і Марыі Апанасаўны Мякоты ў Мінску. У 1892 годзе сям’я перабралася ў Гродна, дзе паэт і правёў раннія дзіцячыя гады. Там памерла ад сухотаў маці паэта.

 

У Гродна ў доме, дзе жыла сям’я паэта, ужо 25 год існуе дом-музей: 16 траўня 1986 года ў гэтым будынку адкрыўся літаратурны аддзел гісторыка –археалагічнага музея, а ў 1995-м годзе ён стаў называцца домам-музеем Багдановіча. Сёння гэта больш за 13 тысяч адзінак экспанатаў, вялікая колькасць арыгіналаў і незначная колькасць копій. Экспазіцыя мае некалькі залаў: партрэтная галерэя знакамітых людзей; літаратурна-грамадскі рух канца ХIХ – пачатку ХХ стагоддзяў; гродзенскі перыяд жыцця сям’і Багдановічаў.

 

Ёсць чатыры мемарыяльныя пакоі: кабінет бацькі, пакой маці, дзіцячы пакой, гасцёўня, а таксама аддзел “Гродзеншчына літаратурная: мінулае і сучаснае”. Сярод экспанатаў музея – асабістыя рэчы паэта, дакументы, лісты і іншыя рэчы сям’і Багдановічаў, прадметы побыту, пісьмовыя сведчанні грамадскага і літаратурнага жыцця таго часу, літаратурная спадчына паэтаў і празаікаў Гарадзеншчыны – М.Васілька, А.Карпюка, В.Быкава, Л.Ялоўчык, Д.Бічэль, Ю.Голуба, А.Пяткевіча і інш.

 

Планавалася, што да 120 годдзя са дня народзін у Гродна ў парку Жылібера, недалёка ад дома, дзе жыў паэт, паўстане помнік. Аднак гэтага не атрымалася. Жыхары гораду у СМІ маглі пабачыць толькі яго макет.