Вакол заапарку на тралейбусе…
Гэтая прапанова ўвайшла ў карэкціроўку генеральнага плана Гродна: з меркаваннем “Гроднаграмадзянпраекта” пагадзіліся спецыялісты БелНДІПгорадабудаўніцтва.
Будаўніцтву пуцяпроваду ў раёне чыгуначнага вакзала перашкаджаюць чатыры дома і крама на вуліцы Каханоўскага, якія давядзецца знесці.
Вуліца Астоўскага пройдзе каля шпіталю (праз вул.Дзяржынскага), па тэрыторыі былых спецаўтагаспадарак, уздоўж заапарку і пуцяпроваду да новага кальца ў раёне былога пераезду.
За заапаркам будуецца аўтастаянка: 100 машына-месцаў, кавярня, павільёны, прыбіральні і навесы для пасажыраў турыстычных аўтобусаў. У перспектыве паркоўка павялічыцца ўдвая.
1.Вуліца Астроўскага.
2. Заапарк.
3. Пуцяпровад.
4. Аўтапаркоўка.
5. Зона перспектыўнага зносу.
6. Вадаём.
7. Гандлёвы цэнтр «Еўраопт».
8. Кальцо ў раёне былога пераезду.
Паводле http://grodnonews.by