У Слоніме памёр мужчына, які падпаліў сябе пасля сваркі з сужыцелькай

|

Пацярпелы атрымаў несумяшчальныя з жыццём тэрмічныя апёкі 2-3 ступені 70% паверхні цела: галавы, рук, ног, тулава.

 

Мужчына абліў сябе і салон машыны сваёй сужыцелькі гаручай вадкасцю і кінуў запалку.

Калі на месца прыбылі выратавальнікі, вагонь з небаракі збілі мясцовыя жыхары.

Аўтамабіль згарэў практычна цалкам.

 

Трагедыя здарылася 12 мая ў двары шматпавярховага дома ў Слоніме.

 

Здымак з месца здарэння http://112.by