Выратавальнікі дапамаглі хлопчыку, што зашчаміў нагу паміж плітамі жалезабетоннага плоту

|

22 мая дзеці гулялі ў футбол на стадыёне па вуліцы Чарняхоўскага.

Сямігадовы хлопчык выпадкова перакінуў мяч праз плот. Каб яго дастаць, малы хацеў пралезці паміж плітамі, але зашчаміў нагу.

Самастойна выратавацца хлопчыку не ўдалося.

 

Выратавальнікі вызвалілі спужанага малога з дапамогай гідраўлічнага аварыйна-выратавальнага інструмента.

Брыгада хуткай медыцынскай дапамогі даставіла “футбаліста” ў бальніцу з падазрэннем на закрыты пералом сярэдняй трэці правага сцягна.

На шчасце, дыягназ не пацвердзіўся і хлопчыка адпусцілі дамоў.

 

Паводле http://112.by