Катлаван пад Астравецкую АЭС пачнуць рапрацоўваць у чэрвені

|

Міхаіл Міхадзюк праінфармаваў, што 31 мая адбудзецца пасяджэнне штаба па пытаннях будаўніцтва АЭС у Беларусі з удзелам расійскіх экспертаў, дзе і плануецца прыняць рашэнне аб пачатку работ па катлавану.

Цяпер бакі вядуць падрыхтоўку да падпісання генеральнага кантракта на будаўніцтва АЭС у Беларусі. Дакумент рыхтуюць рабочыя групы, няўзгодненымі застаюцца некаторыя пытанні, дадаў Міхаіл Міхадзюк. “Мы плануем падпісаць генеральны кантракт у чэрвені, цяпер рабочая група знаходзіцца ў Маскве, на наступным тыдні эксперты прыедуць у Беларусь, дзе падрыхтоўка генкантракта прадоўжыцца”, – дадаў ён.

Намеснік міністра нагадаў, што Беларусь і Расія заключылі кантрактнае пагадненне, у рамках якога падпісалі ўжо дакументы на распрацоўку праектна-каштарыснай дакументацыі па АЭС. Заключаны таксама кантракт па першачарговых работах, якія прадугледжваюць будаўніцтва вытворчай базы для будучай АЭС, а таксама падрыхтоўку катлавана да першага бетону.

Кантракт на пастаўку тэхналагічнага абсталявання для АЭС было прынята ўключыць і падпісаць у складзе генеральнага кантракта. Расійскі бок ужо разгарнуў работу па выбару пастаўшчыкоў для пастаўкі асноўнага абсталявання працяглага цыкла (вырабляецца 3 гады і больш за год) для будучай АЭС.

Адказваючы на пытанне аб кошце будаўніцтва АЭС, Міхаіл Міхадзюк нагадаў аб базісна-індэксным метадзе яго фарміравання. “Мы дакладна стаім на сваёй пазіцыі – за аснову ўзяць базавы кошт Балтыйскай АЭС плюс наверх пастаўка паліва і яшчэ шэраг работ, якія не ўвайшлі ў зводна-каштарысны разлік Балтыйскай АЭС, – растлумачыў ён. – А ўдакладненне кошту будаўніцтва станцыі будзе пасля дзяржэкспертызы і зацвярджэння праекта беларускай АЭС”.

Беларуская АЭС размесціцца на Астравецкай пляцоўцы ў Гродзенскай вобласці і будзе складацца з двух энергаблокаў. Для яе будаўніцтва выбраны праект “АЭС-2006”. У 2012 годзе аб’ём будаўніча-мантажных работ (БМР) ацэньваецца ў $40 млн. У 2013 годзе такі ж аб’ём БМР плануецца выканаць за I квартал.

 

Здымак  http://www.grodnonews.by