У апошнія майскія выходныя ў Гродне будзе воблачна і ветрана
Паводле Гродзенскага Аблгідрамету ў пятніцу днём чакаецца невялікая воблачнасць, без ападкаў, вецер паўночна-усходні 5-10 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра +17…+19.
26 мая чакаецца пераменная воблачнасць, без ападкаў, вецер паўночна-усходні з пераходам на паўночны. Затое пацяплее да +18…+23.
27 мая захаваецца воблачная з праясненнямі надвор’е, кароткачасовыя дажджы, навальніцы.
Вецер паўночнай чвэрці 4-9 м/с, пры навальніцах – да 14 м/с. Тэмпература паветра застанецца +18…+23.
Прахалоду на тэрыторыю Гродзенскай вобласці прынес халодны атмасферны фронт.
Здымак http://www.trust.ua