На юбілей гродзенскай кірхі з’едуцца еўрапейскія дыпламаты

|

Як паведаміў “Твайму стылю” пастар Уладзімір Татарнікаў, на ўрачыстасці прыедуць паслы і прадстаўнікі краін Еўрасаюзу, глава прадстаўніцтва ААН у Беларусі, Апостальскі нунцый у Рэспубліцы Беларусь архібіскуп Клаўдыё Гуджароцці, прадстаўнікі Праваслаўнай і Каталіцкай цэркваў.

 

Пастар Уладзімір:

Запрашаем усіх ахвотных далучыцца да ўрачыстасцяў. Гэта будзе не толькі стагоддзе з моманту апошняй перабудовы кірхі, але і старт рэстаўрацыйных прац вельмі важных і для кірхі, і для горада.

 

У 10 гадзін запрашаем на ўрачыстае богаслужэнне.

Пасля яго – канцэрт. Чакаем арганістку Полацкага Сафійскага сабору Ксенію Пагарэлую, флейтыстку з Германіі і сапрана з Мінску.

Уваход вольны.

 

Неўзабаве пасля ўрачыстасцяў пачнецца рэстаўрацыя кірхі. Першы крок – фасадныя працы.

 

Пасля рэстаўрацыі, якая зойме не адзін год, гродзенская кірха павінна набыць выгляд як пасля апошняй перабудовы ў 1912 годзе. Над будынкам узнімецца 12-мятровы шпіль, кірху ўпрыгожаць 10 крыжоў, сваё месца зойме гадзіннік.

 

Здымак http://vandrauniczy.livejournal.com