Дачакаліся. «Нёман» – «Славія» 8:0

Упэўненая перамога над «Славіяй» паказала, што «Нёману» проста не шанцавала, а Сяргей Саладоўнікаў умацаваў сваю пасаду галоўнага трэнера, а то ў апошні час вельмі шмат хадзіла чутак аб яго сыходзе. Што тычыцца матчу, то ў ім камандай было забіта больш галоў, чым ва ўсім першым крузе.

 

Ужо ў першым тайме лік на табло быў 6:0! Не кожны дзень убачыш такое. Усе былі вельмі радыя і шчаслівыя. Каманды сыходзілі на перапынак пад бурныя апладысменты гледачоў. У перапынку ўсе сталі тэлефанаваць, кожны хацеў падзяліцца вынікамі са сваімі роднымі і блізкімі. Аднаму заўзятару нават паступіў званок з Барысава: барысаўчане вельмі цікавіліся сітуацыяй у Гродне, ніхто не верыў, многія думалі – памылка друку ў інтэрнэце.

 

align=”left” >Другі тайм. З самага пачатку «Славія» спрабавала тое-сёе стварыць каля брамы «Нёмана», але безвынікова. 57-я хвіліна, Дзенісевіч робіць лік 7:0. Гэта цалкам дабівае мазырскую каманду. З трыбун ўсё часцей і часцей было чуваць: «Больш! Дабівай!». У гасцей сталі здаваць нервы, і «Славія» пачала гуляць у грубы футбол, што і прывяло да невялікай бойкі паміж камандамі. Выдалілі Раеўскага і Савасцьянава. Але гэта не спыніла «Нёман», і Савіцкі павялічвае лік до 8:0.

 

За 15 хвілін да канца матчу, Саладоўнікаў памяняў аўтараў забітых галоў на Кавалёнка і Левіцкага. Хлопцы добра ўліліся ў гульню, у кожнага былі шанцы, але больш галоў так і не забілі.

 

Цікава, што амаль роўна 12 гадоў назад (2000/05/23) «Нёман» абыграў слонiмскi «Камунальнік» з такім жа лікам.

 

Галы: 1:0 – Крывабок (9), 2:0 – Крывабок (22), 3:0 – Дзенісевіч (37), 4:0 – Вітус (39), 5:0 – Крывабок (41), 6:0 – Дзенісевіч (43), 7:0 – Савіцкі (56), 8:0 – Савіцкі (79).

 

Галоўны трэнер «Нёмана» Сяргей Саладоўнікаў падзяліўся меркаваннем аб дадзеным матчы:

 

– Для нас сёння была вельмі неабходная і вельмі важная перамога. Падорым сённяшнюю перамогу нашым заўзятарам, якія вераць у нашу каманду. Цяпер нам неабходная паўза, падчас якой мы зробім высновы і будзем рухацца далей. З боку ж кіраўніцтва клуба я адчуваю поўны давер.

 

Фота Я.Ванюкевіча