Новыя кнігі пра архітэктуру Гродна

| Без катэгорыі

Віктар Саяпін пра свой твор «Архітэктура Гродна. Неажыццяўлённыя праекты савецкага перыяду» кажа наступнае:

 

– У сённяшняй кніжцы я апісаў архітэктурныя планы і праекты рэканструкцыі нашага гораду за апошнія 65 год. Першы план рэканструкцыі адносіцца да 1949 года. Наступны быў зацьверджаны ў 1963 годзе. Гэтыя планы мелі пад сабой амаль поўнае знішчэнне нашага гістарычнага цэнтра, нашых утульных вулачак, якія мы любім і якімі мы ганарымся. Планавалася адбудаваць шырокія бульвары і праспекты. Уся гістарычная забудова знішчалася цалкам.

 

Далейшыя планы былі трошкі «разумнейшыя», і гістрычная архітэктура захавалася. Але былі і іншыя недарэчнасці ў планаванні забудовы гораду. Былі і тыя планы і праекты, якія не здзейсніліся і аб якіх мы можам сёння пашкадаваць. Гарадзенцы вельмі добра ведаюць пустэчу на вуліцах Болдзіна і Вясенняя. У 1980-я гады быў распрацаваны праект крытага стадыёна з трыбунамі. На гэтым стадыёне можна было б гуляць ва ўсе віды спорту.

 

Да сёння ў нас няма такога стадыёна і ўсіх сваіх супернікаў нашыя каманды прымаюць у маленькай залі па вуліцы Гагарына. Вельмі я шкадую пра тое, што Гродна страціла фэст «Славянскі базар». Калісьці ў савецкі час быў фэст савецкай песні ў гораде Зялёна Гура, і ў 1980-я гады сфармавалася такая ідэя, каб арганізаваць фэст польскай песні, а лепшага гораду, чым Гродна, для гэтых мэтаў не было.

 

У 1983-м годзе была ідэя распрацаваць у Гродна праект амфітэатра недалёка ад нашага Каложскага парку. Там ёсць ў даліне Гараднічанкі, побач з Палацам піянераў амфітэатр, куды вельмі добра кампанавалася б гэтая зала. Пакуль у Гродна думалі, у Віцебску зрабілі. І першым пераможцам фэсту ў Віцебску стаў гарадзенец Валеры Скаражонак, які зараз з’яўляецца кіраўніком ансамбля «Песняры».

 

Найбольш пра што я шкадую і шкадуюць тыя гарадзенцы, якія пра гэта ведаюць – у 1987 годзе была пастанова пра перанос установы УЖ15ст1 «гарадзенская турма» – за межы гораду. Гэта –адна з самых вялікіх стратаў і нездзейсненых праектаў, бо ў самым «сэрцы» гістарычнага цэнтру знаходзіцца ужо дзве сотні гадоў гэтая ўстанова. Яшчэ шмат чаго можна даведацца, прачытаўшы гэтую кніжку.

 

Ігар Трусаў сказаў, што ў кнізе ён распавёў аб гарадзенскіх архітэктарах і будаўніках XII-XVIII стагоддзяў:

 

align=”left” >– Я працую не акадэмічным гісторыкам, а ў сістэме рэстаўрацыі, таму прыходзілася вышукваць па розных крыніцах: па архівах, па біяграфічных дакумантах і «прывязваць канкрэтных архітэктараў, што працавалі ў Гродна, да канкрэтных аб’ектаў. Калісьці мне з маім калегам Юрыям Гардзеевам, з якім мы працавалі разам, хацелася зрабіць слоўнік архітэктараў і інжынераў, што працавалі ў Гродна. Зрабіць у алвавітным парадку. У нас гэта не атрымлівалася. Матэр’ялы засталіся пра архітэктараў. Мой настаўнік у Польшчы Юзаф Мароз чытаў звычайна кніжкі так: браў указальнік – глядзеў бібліяграфічны змест, глядзеў спіс літаратуры і крыніцаў. У гэтай кніжцы гэтыя ўсе рэчы прысутнічаюць. Гэта адмыслова зроблена для студэнтаў і школьнікаў, якія цікавяцца архітэктурай.

 

І ў канцы, у заключэнні я дазволіў сабе троху журналісцкай возльнасці. Адзін мой польскі сябра, пасля таго, як я працаваў у архіве на Вавелі, сказаў мне наступнае: «Я, Ігар, пішу кнігі і артыкулы не для таго, каб мяне цытавалі як ісціну ў апошняй інстанцыі, а каб са мною спрачаліся і пісалі на мяне аправяржэнні. Крэда гэтай кніжкі менавіта такое».