Учора на ўскрайку Гродна загінуў матацыкліст
Сустрэчны “Фальксваген”, які на перакрыжаванні паварочваў налева на Скідзельскую шашу, павінны быў прапусціць матацыкліста. Пазней кіроўца пацвердзіў, што бачыў хлопца на матацыкле, але дарогу яму не саступіў.
Матацыкліст альбо заўважыў перашкоду і згубіў раўнавагу, альбо хацеў згасіць хуткасць, альбо мінімалізаваць наступствы сутыкнення, у выніку “Ямаха” сутыкнулася з машынай плашмя.
Байкер заляцеў пад аўтамабіль, а матацыкл адскочыў і ехаў яшчэ каля 50 метраў.
Пацярпелага з шматлікімі і вельмі цяжкімі траўмамі даставілі ў бальніцу, дзе праз паўтары гадзіны ён памёр.
Паводле http://gaigrodno.by