Распрацаваны ў Ваўкавыску сайт “Танцы на колясках” атрымаў узнагароду ў Маскве
Ва ўрачыстай цырымоніі ў Маскве ўдзельнічалі прадстаўнікі каманды сайта – Аляксандр, Ірына і Хрысціна Міхальчанкавы.
“Танцы на колясках” – інфармацыйны праект сацыяльнай накіраванасці, папулярызуе рэабілітацыю людзей з інваліднасцю праз танцы на вазках. Яго аўтары – Сяргей Грычэнка і Віктар Міхальчанкаў – супрацоўнікі і валанцёры Валкавыскага раённага грамадскага аб’яднання “Саюз сямей загінулых, памерлых, інвалідаў войнаў – памяць”.
Мэта Фестывалю сацыяльных інтэрнэт-рэсурсаў “Свет роўных магчымасцяў” – дэманстрацыя, годная ацэнка і заахвочванне развіцця сайтаў, створаных людзьмі з інваліднасцю і прысвечаных вырашэнню іх праблем.
У сёлетнім Фэсце ўзельнічалі 168 праектаў з 38 рэгіёнаў Расіі і рускамоўныя сайты з Украіны, Беларусі, Казахстану, малдовы, Эстоніі і ЗША.
Паводле http://dancingwheels.by