Загінуў пад плітой

|

Паводле прэс-сакратара  гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС, 43-гадовы мужчына хацеў здабыць метал у будынку былой малочна-таварнай фермы ў вёсцы Зялёны Бор памерам 30х150 метраў, якая не выкарыстоўвалася з 2000 года. Канструкцыя ўяўляла сабой жалезабетонныя пліты на жалезабетонных апорах.

 

Выратавальнікі пра здарэнне даведаліся ад дзяжурнага Ашмянскага РАУС. На месца прыбылі пажарныя разлікі і  хуткая дапамога. Пацярпеламу дапамагчы было немагчыма. Каб выцягнуць ягонае цела з-пад абломкаў, давялося скарыстацца аўтакранам.

 

Паводле http://112.by