У раёны сядзібнай забудовы Гродна падвядуць электрычнасць і ваду

|

На гэтыя мэты сёлета з бюджэту будзе накіравана каля 13 мільярдаў рублёў.

 

У апошнія гады гарадзенцы актыўна будуюць прыватныя сядзібы.

Летась за кошт прадстаўлення зямлі для індывідуальнага будаўніцтва ў мікрараёнах і афармлення грамадзянамі правоў на зямельныя ўчасткі, якія фактычна знаходзяцца ў іх карыстанні, плошча зямель для будаўніцтва і абслугоўвання жылых дамоў у Гродне павялічылася на 11,4% (да 1640 га).

 

Прыватныя зямельныя ўчасткі такім чынам займаюць 16,2% усёй плошчы Гродна альбо 2,3 тысячы га.

 

Сямён Шапіра паведаміў, што цягам месяца будзе складзены графік правядзення работ па падвядзенні камунікацый. Ён з’явіцца ў гродзенскіх СМІ.