У Гродзенскай вобласці будуць актыўна выкарыстоўвацца мясцовыя віды паліва

|

Летась камунальнікі ўвялі ў эксплуатацыю 12 новых катлоў на мясцовых відах паліва. Доля торфу, дроваў, брыкету, шчапы ў топліўным балансе склала 28,3%.

 

Сёлета для эксплуатацыі ў Гродзенскай вобласці набытыя і ўсталёўваюцца 14 катлоў на мясцовых відах паліва. У 2013 годзе паводле праграмы ўкаранення кацельнага абсталявання ў арганізацыях ЖКГ трынаццаці раёнаў вобласці з’явіцца яшчэ 17 установак.

 

Акрамя таго ў вобласці плануецца будаўніцтва пяці міні-ТЭЦ на торфе і шчапе агульнай магутнасцю 99 Гкл/г.

Яны з’явяцца ў Гродне (Паўднёвы), Лідзе, Ваўкавыску, Слоніме і Смаргоні.

 

Паводле http://www.belta.by