Арэнда месца на міні-рынку ў Гродне можа даходзіць да 100 мільёнаў

|

Упершыню права арэнды бокса выставілі на аўкцыён, які правёў Гродзенскі цэнтр нерухомасці.

Паводле намесніка дырэктара ЗАТ “Гроднагандльсэрвіс” Міхаіл Аўгустынчык, такое рашэнне было прынятае з-за таго, што на большасць гандлёвых павільёнаў прэтэндавала адразу некалькі патэнцыйных арандатараў. Бо новыя боксы ўсталяваныя на бойкім месцы – паблізу  ад уваходу на Цэнтральны рынак, там, дзе раней квітнеў несанкцыянаваны гандль.

На аўкцыён было выстаўлена права арэнды 52 невялікіх павільёнаў, кожны плошчай 5 кв.м.

Стартавы кошт усталяваны ў памеры 20 мільёнаў рублёў.