ПОСПЕХІ ПА ЎСІХ КІРУНКАХ

|

На прэс-канферэнцыі, прысвечанай выкананню прагнозных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця Гродна за 2008 г., быў агучаны цэлы шэраг лічбаў, якія сведчаць пра гаспадарчыя поспехі. Так, тэмпы роста прамысловасці склалі 112% у параўнанні з пазамінулым годам. Горад зарабіў на знешнім гандлі каля 36 міліёнаў даляраў. Было збудавана звыш 280 тыс. квадратных метраў жылля. Справаздачную канферэнцыю вёў новы галава горада Барыс Казялкоў.

В. Дрэма