У Гродне прэзентавалі кнігу пра Уніяцкую Царкву на Лідчыне

Працу рэдактара сп. Лаўрэш адзначыў асабліва: «Гэта як алмаз – пакуль яго не аграніць добры майстар – ён будзе простым крысталам, а як пройдзе агранку, стане каштоўнасцю іншага ўзроўню».

 

Кніга «Грэка-каталіцкая (уніяцкая) Царква на Лідчыне» – першы сістэматызаваны матэрыял пра Унію на Лідчыне, расповяд пра сям’ю мітрапаліта Сямашкі, у якой вельмі дрэнна ставіліся да ліквідацыі Уніі. Упершыню грунтоўна паказана ліквідацыя Уніі на Лідчыне.

 

Падчас прэзентацыі, якая праходзіла ў Гродне 30-га траўня, прафесар Святлана Марозава прадставіла, апроч гэтай кнігі, кнігі іншых навукоўцаў з ўсяго свету, прысвечаныя тэме Уніі.

 

У сваю чаргу, маладыя навукоўцы распавялі прысутным, што новага яны знайшлі ў кнізе лідскага аўтара. Прысутныя, у тым ліку душпастыр гродзенскіх грэка-католікаў а. Андрэй Крот, вельмі хвалілі «лідскае» выданне і выказвалі пажаданні на тое, што аўтар будзе працягваць займацца гэтай тэмай.