У Гродзенскага тэатра лялек новы дырэктар

|

Новая дырэктарка тэатра лялек нарадзілася ў Наваградскім раёне, жыла на Лідчыне.

З адзнакай скончыла Гродзенскі каледж мастацтваў па спецыяльнасці “музыкант (акардэон, домра), дырыжор народнага аркестра”, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў (спецыялізацыя – менеджмэнт сацыяльнай і культурнай сферы).

У 2010 годзе абараніла магістарскую дысертацыю па гісторыі ў ГрДзУ імя Янкі Купалы.

Уваходзіць у Саюз майстроў Беларусі.

 

 Аляксандр Ігнаценка, які ўзначальваў Гродзенскі абласны тэатр лялек трынаццаць з паловай гадоў, напісаў заяву аб звальненні па ўласным жаданні 5 сакавіка гэтага году.

Звальненне дырэктара адбылося неўзабаве пасля напісання калектыўнага ліста да міністра культуры , падпісанты якога прасілі звярнуць пільную ўвагу на правядзенне ў будынку тэатра рэстаўрацыйных  работ, якія пагражаюць знішчэннем адметнасцяў помніка архітэктуры, і сустрэчы актораў і кіраўніцтва тэатра з старшынём Гродзенскага аблвыканкаму Сямёнам Шапірам.

Пасля абавязкі дырэктара тэатра выконвала намесніца дырэктара па працы з гледачамі Марыя Антонаўна Шабашова.