Гродзенскі заапарк адзначыць Дзень абароны дзяцей

|

У 11 гадзін у файе новай кавярні “Мішутка” адкрыецца выстава дзіцячага малюнка “Заапарк вачыма дзяцей”.

З 12 да 13 гадзін дзяцей чакаюць на пляцоўцы “Гульняград”. Для іх падрыхтаваныя конкурсы “Падбяры ключык”, “Рыбалка”, “Маляванне ўсляпую”, “Поле цудаў”, пазлы ды іншае.

З 13 да 14 пройдзе канцэртна-гульнявая праграма  “Свята сонечнага лета”, дзе выступяць маленькія артысты. Для самых актыўных удзельнікаў “Молочный мир” падрыхтаваў салодкія прызы.

Свята завершыць цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурса дзіцячага малюнка.

 

Паводле http://www.grodnozoo.by