За некалькі гадзін да фестывалю

|

 

Крамы ўпрыгожваюць свае вітрыны сімволікай фестывалю, паўсюль сцягі, плакаты, паветраныя шарыкі, нават незвечайныя “паветраныя” кветачкі на брамах.

 

На нацыянальных подворках пакуль, акрамя шыльдаў, яшчэ нічога няма. Па словах арганізатараў, усё паспеюць зрабіць да моманту адкрыцця.

 

Цікава было заўважыць як працоўныя наводзяць марафет на будынках і вуліцах:

 І шлангамі мыюць…

І бліскучыя новыя злівы ўсталёўваюць…

І сцены падмалёўваюць…

І нават шчоткамі тратуары чысцяць!

 

На плошчы Леніна знаходзіцца адна з асноўных сцэн фестывалю, там усё гатова, нават выстаўлена ахова.

 

На Савецкай плошчы ўчора ўвечары рэпетавалі адкрыццё.

Рабілі “прыкідку” і нацыянальныя суполкі  

І вось такое неверагоднае хараство пад адкрытым небам! 

 

Арганізатары абяцаюць, што гэты фестываль будзе значна лепш папярэдніх– дадаліся новыя нацыянальныя суполкі, запрошаны вядомыя артысты.

Ну, а як “сёстры з братамі” адпачнуць, будзе вядома ў нядзелю. Пажывем – пабачым.