«Партызанскія сцежкі» ад праекта Nigtcity

|

Пра гульню распавядае аўтар: «Заданні быдуць праходзіць на сайт праекту раз на тыдзень. Увогуле будзе каля 15 заданняў. Гульня будзе адбывацца наступным чынам: на сайт прыходзяць каардынаты месца, у якім на глыбіне да 15 см будзе схаваны тайнік. Некаторыя месцы будуць цяжка дасяжныя і туды няпроста будзе трабіць нават на ровары, не кажучы пра аўтамабіль».

 

Для удзела ў гульні вам спатрэбіцца GPS-навігатар, уменне арыентавацца на мясцовасці, лапатка для таго, каб раскапаць тайнік. Калі ўдзельнік знойдзе тайнік, трэба ўвесці код з тайніка, забраць тое, што там ляжыць, і ўкласці нешта сваё для наступных гульцоў. Гульня распачнецца сёння і будзе доўжыцца да… 1-га верасня 2012 году. Збор удзельнікаў у 21.00 пад стэлай ў Каложскім парку.