Да панядзелка кантраляваць рух у Гродне будзе ўвесь асабовы склад ДАІ горада
31 мая 57-гадовы гарадзенец, выпіўшы гарэлкі на разліў у кафетэрыі крамы на вуліцы Вольгі Соламавай, паехаў на ўласнай “Дэу” на БЛК, каб сустрэцца са знаёмымі. Даехаў толькі да завулку Паповіча: машына, якую насіла па дарозе, урэзалася ў бардзюрны камень.
У гэты ж дзень 25-гадовы пазбаўлены правоў гарадзенец узяў “Мазду” сваёй знаёмай.
Спачатку, разам з уладальніцай машыны, піў піва, а пасля вырашыў пракаціцца. У двары дома на вул.Малышчынскай не справіўся з кіраваннем, заскочыў на тратуар, вывярнуў з зямлі ліхтарны слуп і зламаў прыступкі офіснага памяшкання.
Пасля гэтага сведкі здарэння выцягнулі пьянага з машыны.
У абодвух выпадках утрыманне алкаголю ў крыві кіроўцаў у 9 разоў перавышала дапушчальную норму.
Яшчэ аднаго кіроўцу нападпітку супрацоўнікі ДАІ затрымалі сёння ў 5 гадзін раніцы. 24-гадовы гарадзенец таксама ўжо быў пазбаўлены правоў, тым не меньш згадзіўся падвезці з начнога клуба на вул.Ажэшка да дому двух новых знаёмых. Па дарозе на прывакзальную плошчу яго “Мерсэдэс” занесла на прыпаркаваную “Хонду”.
Паводле http://gaigrodno.by
Здымак http://www.dni.ru