Гродзенскія астраномы зладзяць інтэрнэт-трансляцыю рэдкай астранамічнай з’явы

|

Гродзенскія астраномы-аматары плануюць трансляваць выяву з тэлескопу на http://vs-compas.belastro.net/venus2012.

 

Для зямнога назіральніка цягам некалькіх гадзін цёмны дыск Венеры (бачны дыяметр прыкладна 1′) будзе перасоўвацца па дыску Сонца (дыяметр каля 30′). Гаворачы “астранамічнай” мовай, гэта другое прахаджэнне гэтай пары, першае было 8 чэрвеня 2004 году.

 

Папарэдняя пара прахаджэнняў адбывалася ў 1874 і 1882 гадах, а наступная пройдзе толькі ў 2117 і 2123 гадах.

 

Рэдкая з’ява пачнецца з 1.04 6 чэрвеня і завершыцца  ў 7.54.

Астраномы папярэджваюць аб тым, што назіраць за Сонцам праз аптычныя прыборы без спецыяльнай абароны  небяспечна для вачэй – можна страціць зрок.

 

Паводле http://vs-compas.belastro.net

Здымак http://www.litsa.com.ua