Фестываль нацыянальных… парасонаў

| Без катэгорыі

У астатнім, ў параўнанні з мінулым фестывалем, нічога не змянілася.

 

Тыя ж падворкі, нават на тых жа месцах, усё тыя ж чэргі за шашлыкамі і мільёны палатак з попкорнам і салодкай ватай.

 

Нават перапады нябеснага настрою не зменшылі колькасць жадаючых смачна паесьці.

Азербайджанскіе танцы пад дажджом  

 

Нязменная, але самая пазітыўная прыкмета фестывалю – шчырыя ўсмешкі ўсё тых жа армянаў, азейбарджанцаў, грэкаў, афрыканцаў і яшчэ 29 нацыянальных аб’яднанняў, што наведалі Гродна ў гэтыя пахмурныя дні напачатку лета.

Ганка Марза

 

Адным з яркіх момантаў фестывалю быў і салют у першы дзень, які цягнуўся каля 15 хвілін.

   

Кошт гэтай яскравай падзеі трымаецца пад сакрэтам, аднак вядома, што ў іншых гарадах, дзе адбываюцца падобныя салюты, яго кошт складае 10-15 тысяч даляраў. Некаторыя жыхары гораду лічаць, што за гэтыя грошы лепш было б усталяваць некалькі дзіцячых пляцовак. Некаторыя гарадзенцы, насупраць, не ўяўляюць свта без салюта.

 

Падчас салюту цэнтр гораду быў пад узмоцненай аховай і тым, хто меў намер выехаць з цэнтру на таксоўцы, прыйшлося чакаць машыну замест стандартных 15-ці амаль 40 хвілін.

Сяргей Апановіч