Кіроўца кінуў паміраць збітую на пераходзе жанчыну і паехаў дамоў спаць

|

Злачынца нават не падумаў спыніцца і пакінуў параненую паміраць на асфальце.

Прыпаркаваўшы “Ленд Ровер”, які належаў яго жонцы ў двары, пьяны кіроўца пайшоў дамоў і ўлёгся спаць.

Аўтамабіль хутка знайшлі супрацоўнікі ДАІ.

Злачынца моцна спаў. Патлумачыць нешта ён не змог. Спачатку сцвярджаў, што нікуды не ездзіў, пасля – што выпіваў у гаражы, а дамоў прыехаў на таксоўцы. Толькі пасля медыцынскага агляду, які пацвердзіў высокае ўтрыманне этылавага спірту (1,91праміле), вымавіў, што шкадуе.

Ахвяра ДТЗ памерла.

 

Паводле http://gaigrodno.by