На патрэбы дзяцей у Гродзенскай вобласці сабралі 210 мільёнаў
Цягам 2 месяцаў на спецыяльны дабрачынны рахунак збіраліся сродкі, якія плануецца выкарыстаць на лячэнне за мяжой і рэабілітацыю хворых дзяцей. Ахвяраванні пералічылі больш за 200 прадпрыемстваў і арганізацый, царкоўныя прыходы, у тым ліку прыход адной з амерыканскіх цэркваў і польская гміна Хорашч.
22 мільёны рублёў удалося сабраць валанцёрам у гандлёвых цэнтрах і грамадскіх месцах, больш за 80 мільёнаў пералічылі рэлігійныя абшчыны.
Адначасова са зборам сродкаў у падтрымку дзяцей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі, сірот, цяжка хворых дзяцей ладзіліся канцэрты сустрэчы, майстар-класы ў бальніцах, дзіцячых дамах, прытулках, цэнтрах карэкцыйнага навучання.
Паводле http://grodno-region.gov.by