Гродзенская АГП супраць гарадскіх уладаў
– Улады гораду пастаянна пішуць адмовы. А наконт самой размовы я думаю, што ўлады будуць разводзіць рукамі. Самае галоўнае, што я хачу ад іх даведацца – гэта месца, дзе мы маем права ладзіць свае акцыі. Права на выказваннее свайго мяркавання ў нас ёсць па Канстытуцыі, але ўлады нам пастаянна не даюць ладзіць пікеты.
Пра судовыя цяжбы распавядае Аляксандра Васілевіч, кіраўнік гарадской арганізацыі АГП:
– На сённяшні дзень мы абскарджваем тры пісьмовых адмовы гарвыканкама аб правядзенні пікетаў у Гародні. 1 – яшчэ па 26-га красавіка і 2 па 15-га траўня, калі мы падавалі пікеты на тэму свабодных выбараў. Па першым выпадку, разгляд справы будзе ў судзе Ленінскага раёна 18 чэрвеня, па другім астатнім суд яшчэ не прызначыў дату.