Музычныя вечары ў Мірскім замку
15 чэрвеня ў праграме юбілейны канцэрт прэзідэнцкага аркестра (21.00) і сольны канцэрт рок-гурта “Без білета” (24.00).
16 чэрвеня пройдуць 2 канцэрты тэлеканала АНТ.
У апошні дзень фэста на 21 гадзіну запланаваны канцэрт этна-фольк музыкі “Этна-фольк мадэрн”, у 24 гадзіны зайграюць рок-гурты.
Падчас фэсту ў музеі замкавага комплексу пройдзе Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Мірскі замак у кантэксце падзелу Рэчы Паспалітай і вайны 1812 г.”.
Праца канферэнцыі плануецца па 4 накірунках:
-Расійска-польская вайна 1792 г. на тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага
-Гістарыяграфія вайны 1812 г.
-Падзеі 1812 г. у ваколіцах мястэчка і Мірскага замка: праблемы экспазіцыі.
-Помнікі і памятныя мясціны. Распрацоўка турыстычных маршрутаў, звязаных з падзеямі вайны 1812 г.
Паводле http://www.mirzamak.by
Здымак http://www.belarus.by