Затрыманыя цыганкі, што абкрадалі вясковых пенсіянераў у Гродзенскай вобласці

|

Напярэдадні ў Азёрах пенсіянерка пайшла на агарод, а вярнуўшыся дамоў, заўважыла знікненне 1,5 мільёнаў рублёў.

Паводле аператыўнай інфармацыі грошы скралі дзве цыганкі. Аператыўнікі пралічылі месцы верагоднага з’яўлення злачынцаў і зрабілі засаду ў бліжэйшай да месца здарэння вёсцы Стрыеўка.

Маёр Уладзімір Мікалута першым заўважыў чырвоныя “Жыгулі” злодзеяў і выйшаў на дарогу з табельнай зброяй. Машына развярнулася і паехала ў зваротным кірунку, але тут дарогу заблакавалі службовыя міліцэйскія машыны.

Злачынцы затрыманыя. Высветлілася, што цыганкі прыехалі з Радуні Воранаўскага раёна.

Супрацоўнікі міліцыі заклікаюць усіх пацярпелых ад падобных злачынцаў абавязкова звяртацца ў міліцыю.

 

Паводле http://uvd.grodno.by