Сёння ў “Крызе” сустрэча з Андрэем Мельнікавым
Андрэй Мельнікаў:
–Гэта была ініцыятыва гаспадыні, Марысі Мацко. Выступлю з песнямі на вершы беларускіх паэтаў – Уладзіміра Караткевіча, Сыса, Зніча.
Андрэй Мельнікаў нарадзіўся ў Гомелі, атрымаў філалагічную адукацыю ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце.
Вядомы аматарам беларускай бардаўскай песні з канца 80-ых гадоў. Адзін з арганізатараў фестываляў аўтарскай песні “Аршанская бітва” і “Талька”.
Пераможца “Бардаўскай восені” у Бельску-Падляскім (1996).
Запісаў больш за 15 альбомаў.
Здымак http://be-x-old.wikipedia.org