Нарвежскі форвард Стэфан Торэсэн пераходзіць у гарадзенскі «Нёман»

|

У мінулым сезоне Стэфан Торэсэ набраў 33 (16 +17) бамбардзірскіх балаў у 31 паядынку рэгулярнага чэмпіянату Нарвегіі (пры 22 хвілінах штрафу і паказчыку карыснасці «+17»). У плэй-оф, дзе яго каманда дабралася да паўфіналу, форвард зарабіў 7 (3 +4) ачкоў у 12 матчах пры 34 хвілінах штрафу і паказчыку карыснасці «+4».

 

У паслужным спісе Стеффана Торэсэна выступы за юнацкую каманду шведскага «Фэрьестада», клуб другога па рангу нарвежскага дывізіёна «Скер», а таксама за «Стурхамар» у наймацнейшай нарвежскай лізе. На дарослым узроўні легіянерскі вопыт нападніка вычэрпваецца паловай сезона-2007/08 ў камандзе «Векше», якая выступала тады ў другой па рангу шведскай лізе (7 шайбаў і 3 галявых перадачы ў 22 матчах). Акрамя таго, Стефан Торэсен выступаў на чэмпіянатах свету за юнацкую і маладзёжную зборныя Нарвегіі, а на ЧС-2007 правёў шэсць паядынкаў за нацыянальную каманду Нарвегіі.

 

У цяперашнім міжсезонне гэта ўжо не першы гучны пераход у склад гаррдзенскага «Нёмана». Раней шэрагі беларускай дружыны папоўніў галкіпер зборнай Славеніі Андрэй Хочевар, які перабраўся з французскага «Анже». Гродзенскую дружыну ўмацавалі таксама абаронца Іван Усенка з мінскага «Юнацтва» і яго брат Аляксандр Усенка з «Гомеля». Разам з тым, значная частка легіянераў, якія выступалі за «Нёман» у мінулым сезоне, пакіне каманду.

 

А наколькі тэмпераментны навабранец можна судзіць па гэтым відэасюжэце


Па інф. БелТА