У гродзенскім доме Элізы Ажэшкі адзначаць дзень нараджэння пісьменніцы

|

На вечарыне гаворка пойдзе пра вядомых людзей і падзеі перыяду 1894-1910 гадоў, калі Эліза Ажэшка жыла ў сваім гарадзенскім доме.

Супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі выставу фотаздымкаў сяброў і знаёмых пісьменніцы часоў яе жыцця ў Гродне.

Вечарына пройдзе на трох мовах: польскай, рускай і беларускай.

Салон у Элізы Ажэшкі пройдзе заўтра ў 17.30 у філіяле абласной бібліятэкі, які размяшчаецца па адрасе вул.Ажэшкі, 17 у рэканструяваным гродзенскім доме пісьменніцы.

 

 Эліза Ажэшка нарадзілася 6 чэрвеня 1841 года ў сям’і багатага памешчыка адваката Паўлоўскага ў маёнтку Мількаўшчына. У 17 гадоў выдадзена за памешчыка Пятра Ажэшку, шлюб з якім пазней быў несапраўдным. Дапамагала ўдзельнікам паўстаньня 1863 года.

Дэбютавала ў друку апавяданьнем «Малюнак з галодных гадоў» у 1866. Стала вядомай пасля рамана «Мэір Эзофавіч», зборніка «З розных сфер» (1879–1882), апавяданні з жыцця беларускіх сялян «Нізіны» (1883), «Дзюрдзі» (1885), «Хам» (1888).

 

Памерла Эліза Ажэшка18 мая 1910 г. у Гродне.

 

Здымак http://grodnolib.by