Улады Навагрудка ігнаруюць звароты грамадзян

Жыхары вул. Ламаносава ў горадзе Навагрудак ужо даўно вядуць барацьбу за добраўпарадкаванне свайго двара, таму што па гэтай вуліцы знаходзяцца магазін, аптэка, паштовае аддзяленне сувязі, офісныя памяшканні. А пад’езд да якіх праходзіць праз дваровую тэрыторыю, у выніку чаго аўтамабілі, якія пад’язджаюць да гэтых аб’ектах, займаюць месца, якое прызначана для жыхароў гэтай вуліцы.

 

Каля вуліцы Ламаносава знаходзіцца высакавольтная лінія электрасувязі, праз гэтую тэрыторыю праходзіць мноства людзей па сцяжынцы, якая нічым не абсталяваная. У дажджлівае надвор’е, асабліва вясной і восенню, там немагчыма хадзіць. Больш праходаў па гэтай тэрыторыі няма. А за ёй знаходзіцца самы вялікі ў горадзе гандлёвы цэнтр «Поні».

 

У рамках кампаніі жыхары раёна былі шырока праінфармаваныя пра існаванне гэтай праблемы, таксама праведзена акцыя «ад дзвярэй да дзвярэй». Па выніках гэтай акцыі было высветлена, што жыхары раёна гатовыя да кансалідацыі і актыўнасці на карысць вырашэння агульных праблем раёна.

 

З 1 па 4 мая 2012 года быў арганізаваны збор подпісаў са зваротам у мясцовыя органы ўлады для добраўпарадкавання дваровай тэрыторыі па вул. Ламаносава, будаўніцтва стаянкі і прылады пешаходнай дарожкі пад лініяй высакавольтных электрапровадаў на шляху да гандлёвага цэнтру. Больш за 300 жыхароў гэтага раёна падтрымалі ініцыятыву, подпісы былі пададзеныя ў Навагрудскі райвыканкам для разгляду.

 

І вось жыхарам Навагрудка быў дадзены адказ, у якім ўлада відавочна праігнаравала меркаванне больш, чым 300 грамадзян нашага горада. Як відаць ігнараванне уладай людзей стала штодзённым і нармальным ў нашай краіне. Па выніках кампаніі ўся інфармацыя была скампанавана і запісана на дыскі і была распаўсюджана сярод насельніцтва гэтага раёна для таго, каб людзі ўсведамлялі, што робіць улада.