Упершыню беларускі экіпаж на ўсерасійскіх гонках: гарадзенцы – лепшыя
Сяргей Савенка з Гродна стаў лепшым у класе Оупен.
Першы этап джып-спрынту Вялікі Прыз MABuilders прайшоў у Каломне. Тут сабраліся лепшыя спрынтары краіны і блізкага замежжа. На працягу некалькіх гадоў спартыўна-тэхнічны комплекс Extreme motorsport пры падтрымцы адміністрацыі горада Каломна і Адміністрацыі Каломенскага муніцыпальнага раёна праводзіць спаборніцтвы па джып-спрынт, якія ў апошні час становяцца папулярнымі сярод аматараў і прафесіяналаў тэхнічных відаў спорту.
Гонка прайшла па сістэме «матч-рэйс», дзе абавязковай умовай з’яўляецца сустрэча на спартыўнай дыстанцыі кожнага ўдзельніка з кожным. Пілоты вялі барацьбу парамі. Удзельнікі на хуткасць пераадолелі бездараж з высокімі трамплінамі і стромкімі паваротамі, па балотах і ўброд.
Спартсмены спаборнічалі ў чатырох заліковых катэгорыях:
• СПОРТ – на аўтамабілях, падрыхтаваных для пазадарожных дысцыплін аўтаспорту і абсталяваных каркасам бяспекі.
• СТАНДАРТ 1 – на паўнапрывадных аўтамабілях айчыннай вытворчасці, якія выпускаюцца серыйна і не маюць змяненняў падвескі і рухавіка.
• СТАНДАРТ 2 – на паўнапрывадных аўтамабілях замежнай вытворчасці, якія выпускаюцца серыйна і не маюць змяненняў падвескі і рухавіка.
• OPEN (ВОЛЬНЫ КЛАС) – на ўсіх, якія не ўвайшлі ў вышэй пералічаныя Заліковыя групы аўтамабіляў, якія маюць арыгінальную канструкцыю без абмежаванняў па аб’ёме рухавіка, трансмісіі і ходам падвескі.
Па інф ej.by,
на фота (vgr.by): гродзенскі гоншчык Аляксей Асмалоўскі ў Сахары