У гродзенскім аўтапарку загарэліся аўтобусы
МАЗы-107 2010 года выпуску гарэлі адкрытым полымем.
На месца здарэння накіраваліся 6 пажарных разлікаў.
Меньш чым за 20 хвілін узгаранне было ліквідаванае. Агонь пашкодзіў кузавы і знішчыў салоны аўтобусаў.
Транспартныя сродкі належаць прыватнаму ўнітарнаму прадпрыемству і выкарыстоўваліся як рэйсавыя аўтобусы для перавозкі пасажыраў у абласным цэнтры.
Папярэдняя прычына пажара – парушэнне правіл эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання (кароткае замыканне электраправодкі).
На месцы пажара працуе следчая група, якая высветліць памер страт і ўсе абставіны здарэння.
Паводле http://112.by