Наваградак хоча далучыцца да Пакту мэраў

|

Акрамя прадстаўнікоў мясцовых уладаў у сустрэчы ўдзельнічалі прадстаўнікі Канферэнцыі энергетычнай хартыі, італьянскай правінцыі К’еці, міжнародныя эксперты па ўстойлівай энергетыцы.

Удзельнікі Пакту мэраў  бяруць на сябе абавязацельствы па рэалізацыі стратэгіі ЕС “20-20-20”: скараціць выкіды вуглякіслага газу да 20%, зменьшыць спажыванне энергіі на 20” і да 20% павялічыць долю выкарыстання аднаўляльных крыніц энергіі.

 

На першым этапе працоўная група з удзелам мясцовых спецыялістаў у сферы энергетыкі, прамысловасці, сельскай гшаспадаркі, будаўніцтва і г.д. правядзе энергетычны аўдыт рэгіёну.

На сёння ў Наваградку ўжо зроблена рэканструкцыя цэнтра развіцця дзіцяці з цепларэнавацыяй. Вада ў басейне будзе награвацца з дапамогай батарэй, якія выкарыстоўваюць энергію сонца. На гэтае пілотнае мерапрыемства Еўрасаюз выдаткаваў 34 тысячы еўра.

Старшыня Наваградскага райвыканкаму лічыць, што ўдзел у Пакце мэраў дапаможа Наваградку прыцягнуць інвестараў, зменьшыць энергазатраты, паспрыяе стварэнню новых працоўных месцаў і станоўча паўплывае на навакольнае асяроддзе.

З беларускіх гарадоў Пакт мэраў падпісаў толькі Полацк.

 

Паводле belta.by

Здымак http://esco-ecosys.narod.ru