Патануў напярэдадні вяселля

|

Выратавальнікі атрымалі паведамленне, што ў сажалцы тоне чалавек, але, калі прыехалі на месца, па паверхні вады ўжо нікога не было.

Выратавальнікі разам з супрацоўнікамі РАУС праверылі дно вадаёма і праз тры гадзіны знайшлі цела загінулага.

Сястра патанулага распавяла, што яе брат прыехаў да нявесты (вяселле было запланаванае на гэтым тыдні). Каля 14 гадзін у нядзелю нападпітку пайшоў купацца ў гарадскую сажалку. Адплыўшы ад берагу 15-20 метраў, пачаў тануць.

 

Паводле http://112.by