Новая крама для гарадзенскай кнігі
Дыректар выдавецтва Аляксандр Рыжы паведаміў: «Я жадаю сабраць у адной краме большасць выданняў, пераважна гістарычнага і краязнаўчага напрамку, якія апавядаюць пра Гродна і, каб чалавек, зацікаўлены краязнаўствам і гісторыяй роднага краю, не шукаў кнігу па розных крамах, і меў уяўленне, што ўвогуле выходзіла ў свет пра наш край у апошні час».
Зараз у краме выдавецтва прадстаўлена больш за 30 найменняў кніг, у тым ліку ўсе выданні серыі «ХроноГродно» Віктара Саяпіна, Ігара Трусава, «Біяграфія гарадзенскіх вуліц» і інш. Крама працуе з 10 да 19 гадзін, штодзённа, акрамя нядзелі, знаходзіцца на вул.Карла Маркса, 11 (ва ўнутранным двары).
Кнігі можна купіць як за наяўныя грошы, так і па безнаяўнаму разліку. Заўважым, што кнігі выдавецтва «ЮрСаПрынт» прадаюцца тут без гандлёвай нацэнкі. Пытанні па тэлефонах: гарадскі – 77 18 20, МТС – 58 78 411.