Рыхтавацца да дэнамінацыі рана, а кошты хутка могуць акругліцца да 50 рублёў

|

Паводле Надзеі Ермаковай, кампенсацыя савецкіх укладаў беларускім укладчыкам пакуль не плануецца. Архіў укладаў захоўваецца, але, з-за інфляцыі і дэнамінацыі, грошы абясцэніліся. Каб кампенсаваць абясцэньванне, патрэбныя сродкі, якіх у бюджэце няма.

 

У чэрвені можна чакаць чарговы транш крэдыту Антыкрызіснага фонду ЕўраАзЭс на суму 440 мільёнаў долараў.

“Мы выканалі практычна ўсе ўмовы і пагадзіліся на яшчэ больш жорсткія рамкі, якія прапанаваў Антыкрызісны фонд. І нават калі мы не атрымаем гэтыя грошы ў чэрвені, то абавязкова атрымаем у ліпені”, – паведаміла старшыня праўлення Нацбанку.

 

На льготнае крэдытаванне жыллёвага будаўніцтва сёлета ( і ў наступным годзе таксама) плануецца выдзяліць каля 7 трыльёнаў рублёў. З іх 6 трыльёнаў – з дзяржбюджэту, яшчэ 1 – сродкі, атрыманыя банкамі ад пагашэння раней выдадзеных крэдытаў.

 

Дэнамінацыю, паводле Надзеі Ермаковай, пакуль захоўваецца высокі ўзровень інфляцыі і неспакойна на сусветных рынках, праводзіць нельга.

 

“Тым больш, што банкноты пакуль яшчэ змяшчаюцца ў нашыя кашалькі, а нулі – у акенцы калькулятараў і кампутараў. Таму, напэўна, не ў гэтым годзе, толькі ў 2013-м можна будзе пачынаць размову пра дэнамінацыю. Пры гэтым трэба разумець, што падрыхтоўчы перыяд для правядзення дэнамінацыі патрабуе больш за паўгады часу і нямала сродкаў. Пакуль жа мы прынялі рашэнне цягам палутара гадоў паступова выняць з абарачэння 10- і 20-рублёвыя купюры. У хуткім часе можа быць прынятае рашэнне і аб акругленні коштаў да 50 рублёў”, – адзначыла Надзея Ермакова.

 

Паводле http://nbrb.by