Суд над гродзенскім святаром перанеслі на 22 чэрвеня
Справа распачатая паводле арт.23.4 КАЗ РБ “Непадпарадкаванне законнаму распараджэнню альбо патрабаванню службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў”.
Айцец Мікалай Гайдук стаў трэцім святаром Гродзенскай епархіі, у дачыненні якога распачаты адміністратыўны працэс за адмову ад абавязковай дактыласкапіі.
Паводле а.Мікалая, ён размаўляў з участковым толькі па тэлефоне. На запрашэнне прайсці дактыласкапію святар адказаў, што павінны параіцца з кіраўніцтвам. Тым не меньш участковы склаў пратакол, пазначыўшы, што святар адмовіўся падпісаць дакумент.
З 21 красавіка 2010 года адбіткі пальцаў мусяць здаваць усе ваеннаабавязаныя жыхары Беларусі.
Змены ў Закон “Аб дзяржаўнай дактыласкапічнай рэгістрацыі” унесеныя 4 студзеня 2010 года.
Прадстаўнікі Праваслаўнай Царквы неаднойчы звярталіся да ўрада з просьбай аб распрацоўцы альтэрнатыўнай сістэмы ідэнтыфікацыі грамадзян.
здымкі “Радыё Свабода” і “Твой Стыль”