Гродзенская фірма выплочвала грошы памерламу грамадзяніну

|

Падчас праверкі таварыства выяўлена, што яго супрацоўнікі праводзілі незаконныя здзелкі з прадпрымальнікамі і фізічнымі асобамі, каб перавесці безнаяўныя сродкі ў наяўныя грошы.

Прадпрыемства зарэгістраванае па падстаўных асоб, якія не мелі ніякага дачынення да дзейнасці ААТ, а толькі падпісвалі дакументы.

Сярод іншага, праверка выявіла факт выплаты наяўных грошай памерламу грамадзяніну нібыта за набыты ў яго тавар. З разліковага рахунку фірмы атрымліваліся наяўныя нібыта на гаспадарчыя патрэбы, аднак авансавыя справаздачы не былі зробленыя.

 

Па выніках праверкі фірма павінна выплаціць у бюджэт 24 мільёны рублёў (у тым ліку 21,8 мільёны падаткаў). Прававую ацэнку дзейнасці фальшывых прадпрымальнікаў зробіць Камітэт дзяржкантролю.

 

Паводле http://subs.belta.by