Адноўлена авіязлучэнне паміж Гродна і Калінінградам
Рэйсы з калінінградскага аэрапорта Храброва ў Гродна адбываюцца ў межах летняга раскладу.
Палёты двойчы на тыдзень – па аўторках і пятніцах – будуць выконвацца авіялайнерамі Bombardier CRJ-200 (рэгіянальны лайнер разлічаны на перавозку 50 пасажыраў у бізнес і эканом класах).
У зімовы час рэйсаў на кірунку Гродна-Калінінград не было.
Ляцець у Калінінград на самалёце зручна тым, каму неабходна хутка трапіць на месца альбо хто не мае літоўскай візы, неабходнай для паездкі ў Калінінград іншымі відамі транспарту.
Здымак http://search.photo.qip.ru