На выходныя – у Варшаву
Варшава кожны раз розная. На гэты раз, напрыклад, нас сустрэў жаўнер Напалеонаўскага войска на адным з падворкаў вуліцы Новы Свет, дзе Варшаўскім універсітэтам ладзілася свята археалогіі.
Кожны жадаючы мог пакінуць свой подпіс, як аматар Еўра-2012, якое пануе зараз у Польшчы і на Ўкраіне.
Сек’юрыці, што ахоўваюць прэзідэнцкі палац, вельмі прыязныя, але за агароджу увайсці не дазваляюць.
Запрашэнні ў бары і рэстаранчыкі ў цэнтры гораду зараз амаль тэатралізаваныя. Напрыклад, ў адзін з ірландскіх пабаў нас запрашаў вельмі цікава апрануты дзядок.
У Варшаве кожны зарабляе па свойму. Вулічны музыка, што назбіраў нейкіх вёдраў, стукае па ім як па барабанам, зарабляючы на піва.
Быць у Варшаве і не зайсці ў Каралеўскі палац, гэта значыць нічога не ўбачыць. Уражанне ад знаходжання каля каралеўскага палацу такое, што ты трапіў непасрэдна на паштоўку з выглядам Варшавы.
У Каралеўскім замку да сярэдзіны ліпеня адбываецца выстава “Пад супольным небам”, якая распавядзе любому жыхару былой Рэчы Паспалітай пра яе жыхароў. Пра тое, што пад супольным небам тут жылі і палякі, і літоўцы, і армяне, і жыды, і беларусы, і цыгане і яшчэ вялікая-вялікая колькасць народаў і нацыянальнасцяў.
На выставе падаюцца вельмі цікавыя дакументы на розных мовах. Гарадзенскі касцёл Святога Францыска я таксама пабачыў на гэтай выставе ў даволі цікавым выглядзе.
Па вуліцах гораду гуляюць не толькі гістарычныя персанажы, але і героі фільмаў, да прыкладу Дарт Вейдер з “Зорных войнаў”.
Даволі цікавым сродкам перасоўвання па цэнтры гораду з’яўляюцца брычкі, на якія трэба зважаць, каб не патрапіць пад іх колы. Варшава – месца якое вельмі добра ўпісваецца ў песню Касі Камоцкай “Ах Варшава – мая ты сталіца, буду там баляваць-весяліцца”.
Па цэнтру Варшавы лепш перамяшчацца пехам, аднак калі вы вырашылі пераехаць на іншы бок Віслы на гарадскім транспарце, не забывайцеся, што праезд па нашых мерках вельмі дарагі. Аднаразовы квіток каштуе 3.6 злотых. Квіток на суткі – 12 злотых.
Немагчыма не наведаць і мясцовы заапарк.
|
Зблізку тут можна пабачыць насарога і жырафаў. |
Для ўладальнікаў карты паляка квіткі ў музей і заапарк нічога не каштуюць і таксама ўражваюць зніжкі на праезд – да 37 адсодкаў. Аднак нам прыйшлося заплаціць за ўваход у музей 12 злотых, у зааапарк – 18.
Як патрапіць ў Варшаву: на цягніку, кошт з прыпамежнай Кузніцы – 45 злотых.
Пражыванне ў нашым хостэлі каштавала 60 злотых з чалавека.
Паесці ў Варшаве: ад 50 злотых на двох у кітайска-ўетнамскай кавярні – да бясконцасці ў дарагіх рэстаранах.
Падарожнічай па свеце з дапамогай нашай інтэрактыўнай мапы!
Глядзі Мапу падарожжаў “Твайго стылю” у большым памеры