Фестываль гістарычнай рэканструкцыі ў Мірскім замку
Арганізатар фэсту – моладзевае грамадскае аб’яднанне “Жывая Гісторыя”. У Мір з’едуцца тысячы аматараў сярэднявечнай культуры з Беларусі, Расіі, Польшчы, Украіны, краін Балтыі.
Штодня будзе працаваць сярэднявечны кірмаш і атракцыёны для ўдзельнікаў і гледачоў, наведнікаў чакаюць гістарычная таверна і лучны тыр.
29 чэрвеня ў праграме фэсту дамоўныя бугурты, 30 чэрвеня – пешы і конны рыцарскія турніры, спаборніцтвы лучнікаў.
1 ліпеня адбудзецца масавая пастановачная бітва з выкарыстаннем піратэхнікі і тактычныя бугурты.
Кожны фестывальны дзень будзе завяршацца канцэртам фольк-гуртоў з удзелам гуртоў “Стары Ольса”, Testamentum Terrae ды іншых музыкаў. Канцэрт аздобяць вогненнае шоў і сярэднявечныя танцы.
Расклад свята можна паглядзець на старонцы mirzamak.by .
Здымак http://vk.com/nasledie_vekov