Чыноўнікі малююць залатую будучыню Астраўца пасля будаўніцтва АЭС
Чыноўнік разлічвае на сур’ёзныя прэферэнцыі для тых, хто будзе працаваць у наваколлі АЭС. У сувязі з гэтым ён задумаўся пра вырошчванне кветак і гародніны па галандскай тэхналогіі.
Будаўніцтва цяплічнага камбіната павінна распачацца ў 2013 годзе. “Мы дамовіліся, з 2013 года, калі мы чагосьці свайго не вынайдзем тут і не знойдзем такія тэхналогіі ўласныя, галандцы прыедуць і гатовы будуць працаваць”, – адзначыў Адам Кавалько.
Старшыня райвыканкама паведаміў пра пачатак будаўніцтва ў наступным годзе лячэбнага корпуса на 350 коек, акрамя таго, “сама атамная станцыя будзе ўзводзіць розныя навучальныя ўстановы, каб павышаць кваліфікацыю спецыялістаў. Таксама будуць будавацца прафілакторыі, іншыя лячэбныя ўстановы”.
Паводле Адама Кавалько літоўскія інвестары прапануюць адкрыць у Астравецкім раёне мойкі, станцыі тэхнічнага абслугоўвання, піцэрыі, дробныя гандлёвыя кропкі. Інвестары гатовыя будаваць прадпрыемствы за свой кошт і просяць толькі выдзяліць зямлю.
Турэцкі інвестар збіраецца ўкласці ў рэгіён 15-20 мільёнаў долараў. Ужо сёлета пачнецца будаўніцтва трохзоркавага атэля, яшчэ 2 аб’екта будуць звязаныя з адпачынкам і прыдарожным сэрвісам.
Старшыня райвыканкама ўпэўнены, што інвестараў прыцягвае танная ў будучым электраэнергія: ён спадзяецца, што ў Астраўцы ў начны час яна будзе каштаваць 10-15% ад звычайнага кошту, і прыводзіць прыклад Кітая, дзе ў радыюсе 10 км ад АЭС усе жыхары атрымліваюць электраэнергію бясплатна.
Паводле http://belta.by
Здымак http://www.liveinternet.ru