Тэрміны ўводу энергаблокаў беларускай АЭС могуць змяніцца

|

“У працэсе падрыхтоўкі генеральнага кантракта мы выйшлі на такія тэрміны”, – сказаў ён.

Раней планавалася, што першы энергаблок АЭС будзе запушчаны ў 2017 годзе, другі – у 2018-м.

Сяргей Галанчук дадаў, што цяпер выконваецца працэдура ўзгаднення праекта генкантракта ўнутры дзяржаў. “Як толькі гэта будзе зроблена, мы будзем гатовы падпісваць гэты дакумент, – адзначыў ён. – Мы імкнёмся да таго, каб у самы бліжэйшы час падпісаць генеральны кантракт”.

Беларуская АЭС будзе складацца з двух энергаблокаў сумарнай магутнасцю да 2400 (2х1200) МВт і будзе пабудавана на Астравецкай пляцоўцы ў Гродзенскай вобласці. Для будаўніцтва першай беларускай АЭС выбраны праект “АЭС-2006”, які поўнасцю адпавядае міжнародным нормам і рэкамендацыям МАГАТЭ.

11 кастрычніка 2011 года было падпісана кантрактнае пагадненне аб будаўніцтве АЭС у Беларусі, якое па сутнасці з’яўляецца рамачным і імператыўна вызначае асноўныя палажэнні генеральнага кантракта на будаўніцтва беларускай АЭС.