Сеў пьяны за руль – развітайся з паляўнічай стрэльбай

|

Цяпер пакараны за кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення альбо перадачу кіравання транспартным сродкам такой асобе губляе магчымасць набыць зброю: і спартовую, і для самаабароны, і паляўнічую. У тых парушальнікаў, якія дазвол на набыццё зброі маюць, ён анулюецца.

 

Права набыцця зброі грамадзяне пазбаўляюцца таксама за наступныя правапарушэнні:

-наўмыснае нанясенне цялеснага пашкоджання, дробнае хуліганства,

-стральба з агнястрэльнай зброі ў населеным пункце альбо ў месцы, не прызначаным для стральбы,

-паўторнае цягам года пасля накладання адміністратыўнага пакарання ўжыванне алкагольных, слабых алкагольных напояў альбо піва ў грамадскім месцы альбо з’яўленне ў грамадскім месцы альбо на працы ў стане ап’янення,

-парушэнне правіл вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання ў выглядзе пазбаўлення спецыяльнага права.

 

Затое з пераліку зніклі такія правапарушэнні, як паленне ў забароненых месцах, прыём на працу без дакументаў і іншыя. Раней пасля аднаразовага падобнага парушэння грамадзянін пазбаўляўся права на захоўванне і нашэнне зброі тэрмінам на 5 гадоў.

 

Паводле http://gaigrodno.by, http://www.ukon.by

Здымак http://www.kopyl.by